2024 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Кірылавіча Букрабы (1914–1977), удзельніка Кобрынскага (Навасёлкаўскага) узброенага выступлення сялян (1933), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны
Аляксандр Кірылавіч Букраба нарадзіўся ў 1914 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі, вызначаўся актыўнай жыццёвай пазіцыяй.
3 жніўні 1933 г. сяляне Кобрынскага павета пайшлі ў маёнтак паноў Малачэўскіх (в. Булькова), каб тыя заплацілі за палявыя работы. Па дарозе да месца збору разграмілі некалькі сядзіб асаднікаў. Больш за 100 сялян, узброеных паляўнічымі стрэльбамі і наганамі, некалькі гадзін трымалі ў асадзе паліцэйскі ўчастак у Навасёлках. Раніцай 4 жніўня паліцыя, атрымаўшы падмацаванне з Брэста, разагнала сялян.
15 лютага 2024 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Гаўрылавіча Мінкевіча (1919–1987), грамадскага і дзяржаўнага дзеяча, заслужанага настаўніка БССР
Міхаіл Гаўрылавіч Мінкевіч нарадзіўся 15 лютага 1919 г. у в. Гулічы Слуцкага павета Мінскай губерні (зараз Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1930 г. паступіў вучыцца ў Клецкую беларускую гімназію. У гэтым жа годзе Міша стаў піянерам-падпольшчыкам, разам з сябрамі ён расклейваў лістоўкі, а ў дні рэвалюцыйных святаў вывешваў чырвоныя флагі. За падпольную дзейнасць быў выключаны з гімназіі.
24 лютага 2024 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Трынды (1904–1944), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху
Мікалай Фёдаравіч Трында нарадзіўся 24 лютага 1904 г. у мястэчку Косава Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у шматдзетнай сям’і рабочага. Мікалай быў самым малодшым з пецярых дзяцей. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бенжанства. Жылі ў сяле Пакроўскім Ражскага павета Разанскай губерні. У гэтым сяле ж Мікалай атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю.
25 лістапада 2024 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Праскоўі Сямёнаўны Сідарук (1909–2001), удзельніка рэвалюцыйнага руху на Заходняй Беларусі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Праскоўя Сямёнаўна Сідарук нарадзілася 25 лістапада 1909 г у в. Ілаўск Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яе біяграфія ў многім тыпічная для заходніх беларусаў, якія зведалі на сабе акупацыйны рэжым і панскі прыгнёт, з маладых гадоў уключаліся ў вызваленчую палітычную барацьбу.
30 снежня 2023 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Рыгоравіча Свергуна (1903–1971), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка партызанскага руху
Аляксандр Рыгоравіч Свяргун нарадзіўся 30 снежня 1903 г. у в. Гічыцы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям'і. Вучыўся ў мясцовай царкоўна-прыхадской школе. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я падалася ў бенжанства у глыб Расіі. Аляксандр працаваў рабочым на Маскоўска-Казанскай чыгунцы.
4 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Яўхімавіча Багданчука (1911–1933), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі
Сяргей Яўхімавіч Багданчук нарадзіўся 4 красавіка 1911 г. у в. Касцені Чамяроўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці). Яго бацька працаваў на чыгунцы дарожным наглядчыкам. У школе Сяргей вучыўся шэсць гадоў.
11 чэрвеня 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Яўгена Рыгоравіча Пякарскага (1911–1942), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі і барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі
Яўген Рыгоравіч Пякарскі нарадзіўся 11 чэрвеня 1911 г. у вёсцы Турна Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З успамінаў яго сястры Ганны Рыгораўны Малыхі ён рос паслухмяным і сціплым. Скончыў сем класаў агульнаадукацыйнай польскай школы.
19 кастрычніка 2021 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Сяргея Рыгоравіча Анісава (1906–1987), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыста
Сяргей Рыгоравіч Анісаў нарадзіўся 19 кастрычніка 1906 г. у вёсцы Тур’я Краснапольскай воласці Магілёўскай губерні (цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. З 1918 г. у камсамоле на Краснапольшчыне, адзін з арганізатараў «кружка інтэрнацыяналістаў». У гэты час піша свае першыя заметкі ў газету «Набат молодёжи» — орган Гомельскага губкама камсамола.
24 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мікалаевіча Кузаўкі (1905–1990), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, партызана Вялікай Айчыннай вайны
Рыгор Мікалаевіч Кузаўка нарадзіўся 24 студзеня 1905 г. у вёсцы Прылукі Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны яго бацька быў прызваны ў Рускую армію, на фронце быў цяжка паранены.
15 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Трафіма Андрэевіча Стэльмашука (1905–1986), удзельніка рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Іванава
Трафім Андрэевіч Стэльмашук нарадзіўся 15 студзеня 1905 г. у вёсцы Трыліскі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У Першую сусветную вайну сям’я была эвакуіравана ў глыб Расіі, у 1919 г. Стэльмашукі вярнуліся на радзіму. Спазнаўшы з ранняга дзяцінства цяжкую паднявольную працу, Трафім стаў на шлях актыўнай барацьбы з польскім рэжымам.